Праграма падтрымкі мясцовых актывістаў і ініцыятыў (grassroots) у Беларусі.
«Граадзянская Беларусь» рэалізуе праграму доўгатэрміновай падтрымкі для груп лакальных актывістаў. У межах нашай праграмы мы дапамагаем актывітстам-пачаткоўцам і ініцыятывам вызначыць мэты і метады працы, садзейнічаць развіццю іх патэнцыялу.
Мэта праграмы: Стымуляванне мясцовага актывізму Садзейнічаць развіццю патэнцыялу людзей, якія бяруць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці свайго рэгіёна, імкнуцца, праз сваю дзейнасць да паляпшэння ўмоў жыцця ў рэгіёне. Дапамагчы гэтым людзям быць у больш актыўным кантакце з суграмадзянамі і дасягаць эфектыўных вынікаў у сваёй дзейнасці. «Грамадзянская Беларусь» не ставіць сабе за мэту менавіта фінансаваую падтрымкулакальных ініцыятыў. Прыяытэтам з’яўляецца прафесійны рост ініцыятыў і паляпшэнне якасці іх дзейнасці.
Як гэта магчыма?:
– Вызначым моцныя і слабыя бакі Вашай ініцыятывы. Дапаможам пераадолець слабыя і эфектыўна выкарыстаць моцныя месцы.
– Кожная група, якая ўдзельнічае ў праграме, распрацуе свой план дзейнасці і развіцця на вызначаны перыяд. Такі план можа ўключаць у сябе адукацыйныя мерапрыемствы неабходныя для развіцця ініцыятывы і павышэннякасці яе дзейнасці(трэнінгі, семінары, кансультацыі).
– Магчымасць рэалізацыі міні-праекта для ўдзельнікаў праграмы.
– Найбольш актыўныя і паспяховыя ўдзельнікі праекта наведаюць Чэхію, дзе сустрэнуцца са сваімі чэшскімі калегамі, пазнаёмяцца з чэшскімі лакальнымі ініцыятывамі і іх вопытам працы.
Праграма прадугледжвае:
Індывідуальныя трэнінгі з экспертамі, якія будуць развіваць патэнцыял вашых ініцыятыў і дапамогуць вам дасягнуць пастаўленых мэтаў- даты трэнінгаў па дамове з вашай камандай.
Сумесныя семінары – у сакавіку, чэрвені і верасні 2019- тэмы семінараў: прасоўванне сваёй актыўнасці ў сац.сетках, фандрайзінг, праца з журналістамі, праца недзяржаўных арганізацый у Беларусі.
Конкурс для лепшых праектаў праграмы і іх падтрымка – ліпень 2019
Конкурс для лепшых удзельнікаў праграмы на study visit ў Прагу – кастрычнік 2019
Заключны семінар праграмы ў Беларусі – у снежні 2019.
Рэгулярныя сустрэчы з нашымі каардынатарамі, у якіх ёсць велізарны досвед працы з падобнымі ініцыятывамі.
У праграму можа патрапіць толькі абмежаваная колькасць ініцыятыў і фінальная падтрымка праектаў чакае толькі лепшых з вас.
Праграма ў максімальнай меры можа быць скіравана на патрэбы і па канкрэтным жаданням у развіцці вашай ініцыятывы. І нашы каардынатары гатовыя даць вам адпаведныя кансультацыі.
З іншага боку чакаем поўнага ўключэння ў праграму, удзел ва ўсіх семінарах і іншых частках праграмы, якія мы будзем арганізоўваць, а таксама адказнасць у рэалізацыі падтрыманых праектаў. Выбар удзельнікаў паездкі ў Прагу і падтрымка праектаў будуць праходзіць на конкурснай аснове (будзем звяртаць увагу на ўдзел і адказнасць кожнай ініцыятывы на працягу праграмы).
Профіль ідэальнага ўдзельніка праграмы:
– актыўны грамадзянін або група/ініцыятыва актыўных грамадзян;
– цікавяцца праблемамі свайго рэгіёна;
– маюць ўласнае меркаванне і не баяцца яго выказваць;
– перакананыя, што наша жыццё залежыць ад нас саміх;
– прырытэт тым, хто жыве ў рэгіёнах.
– пажадана не ангажаваны ў якім-небудзь палітычным руху або партыі;
– мае жаданне ўплываць на пазітыўныя змены ў сваім рэгіёне;
– здольны адказаць на пытанне «Кім я сябе бачу праз 5 гадоў» ці хацеў бы адказаць на гэтае пытанне, замест «Я не ведаю …»
– тыя, хто ўжо што-небудзь спрабавалі рабіць для свайго рэгіёну;
Прыняць удзел у праграме могуць і ініцыятывы, якія займаюцца культурнымі праектамі (арганізацыяй выстаў, кінапаказаў, фэстаў і падобнае), валанцёрскія ініцыятывы.
Хто не можа стаць удзельнікам нашай праграмы:
- Групы, арганізаваныя на аснове недэмакратычных прынцыпаў
- Спартыўныя аб’яднанні
- Актыўныя палітыкі
- Людзі ці групы, галоўнай задачай якіх з’яўляецца распаўсюджванне рэлігіі
- Удзельнікі падобных праграм, якія рэалізуюцца паралельна з нашай праграмай
Што можа даць удзел у праграме:
- Стымул для далейшай працы
- Карысныя навыкі і новыя веды
- Навучыцца працаваць з людзьмі эфектыўна, зыходзячы з іх рэальных патрэбаў і інтарэсаў
- Магчымасць рэалізацыі Вашых ідэй і праектаў
Што трэба будзе ўкласці для паспяховага ўдзелу ў праграме:
- Час
- Энергію
- Энтузіязм
- Крэатыўнасць
- Працавітасць
- Прытрымліванне партнёрскіх пагадненняў