Хто будзе адзіным – адзінай?
Прынамсі ўжо другая жанчына ў Беларусі –Алена Анісім–абвесціла аб сваіх прэзідэнцкіх амбіцыях. Першай яшчэ вясной 2013 была Вольга Карач.
Дасведчаная дзяячка, спадарыня Карач прайшла шлях ад актывісткі моладзевай арганізацыі “Зубр” і школьнай настаўніцы да мясцовага дэпутата і кіраўніцы эфектыўнай арганізацыі “Наш дом” , якая дапамагае грамадзянам вырашаць сацыяльныя праблемы па усёй краіне. Маючы такую дасведчаную каманду сабраць патрэбныя для рэгістрацыі кандыдаткай 100 000 подпісаў ня ёсць праблемай.
Алена Анісім быццам бы не мае такога капіталу. Таварыства беларускай мовы ( намесніцай старшыні якога яна з’яўялецца) толькі на паперах магутная і масавая арганізацыя (афіцыйна болей за 6000 сяброў). Але тэхнічна без дапамогі іншых партнэраў задача сабраць 100 000 подпісаў выглядае невыконваемай.
Згодна з планамі сп. Анісім, знайсці партнэраў мусіць дапамагчы маючы адбыцца Кангрэс “За незалежнасць” . Першую ж падтрымку быццам бы ўжо абяцае Рада беларускай інтэлігенцыі. Праўда, некаторыя чальцы Рады (Валянцін Голубеў) пра такую падтрымку самі чуюць упершыню ад журналістаў.
Абедзве жанчыны па адукацыі філолагі, але іхні падыход да моўнага пытання відавочна адрозніваецца. Так, сп. Карач (па адукацыі — настаўніца рускай мовы) ўжо нейкім чынам паспела наладзіць супраць сябе нацыянальна свядомыя колы словамі аб “недасканаласці” беларускай мовы ў параўнанні з рускай ці польскай, дадаўшы, што тытульная мова Беларусі –руская.
Пасля палітык знайшла выйсце з канфлікту, і нават паабяцала дзяржаўную падтрымку беларускай мове. Але агульнага ўражання гэта ўжо не змяніла. Тым больш калі нават дзейсны кіраўнік дзяржавы ўпершыню за доўгія гады сам паспрабаваў публічна размаўляць па-беларуску.
Пазіцыя сп. Анісім у інтэрв’ю “Нашай ніве” была больш ліберальнай.
Ідэальным для яе выглядае рэалізацыя дзяржавай сапраўднага, а не папяровага двухмоў’я.
З аднаго боку былая моладзевая актывістка Вольга Карач стварае ўражанне больш падрыхтаванай кандыдаткі. Праходзіць выбары і змагацца з ўладай ей не ўпершыню.
У актыве сп. Анісім, аднак, шматгадовы досвед працы на дзяржаным тэлебачанні, дзе яна вядзе перадачу пра беларускую мову. Пастаўленае маўленне і майстэрства вядучай таксама капітал, што ні кажы.
Алена Анісім у адрозненні ад Вольгі Карач не прэзентавала сваю ўласную эканамічную праграму. У той жа час пакуль Вольга Карач вагаецца наконт канчатковага рашэння балатавацца ці не, Алена Анісім толькі пацвярджае нязменнасць сваіх планаў.
Дый моладзевай няўрадавай актывісткай яна таксама была–яшчэ за саветскім часам, калі праблемы з уладай маглі насамрэч зламаць жыццё ўсёй сям’і.
Кім жа ёсць кандыдаткі для звычайных выбаршчыкаў?
Гадамі ўлада малявала апазіцыю як філолагаў-беларусістаў, якія зусім не разбіраюцца ў дзяржаўным кіраванні і адпаведна не вартыя нават працы ў мясцовых саветах.
Паводле гэтага асоба Алены Анісім сапраўды выглядае як абсалютнае увасабленне стэрэатыпаў пра апазіцыю. Філолаг-беларусіст, супрацоўніца Акадэміі навук, дзяячка таварыства беларускай мовы.
У Вольгі Карач жа ў біяграфіі і кар’ера мясцовага дэпутата, і лідарскія дасягненні. Кіраваць незалежнай рэспубліканскай арганізацыяй у сёняшняй Беларусі немагчыма без сур’ёзных мэнэджарскіх здольнасцяў.
Магчыма, возьме верх энэргічнасць Вольгі Карач. Магчыма, выбаршычыкі выбяруць больш простага для разумення настаўніка беларускай мовы, якая любіць сваб працу.
Пакуль рана казаць, хто з іх рэальна дойдзе да наўпроставага ўдзелу ў выбарах. Але зараз –за год да выбараў– яны ці не адзінае, што можа дакладна ўжо сёння прапанаваць беларуская апазіцыя. Две жанчыны–настаўніцы моў.