Анатоль Лябедзька
За што выступаюць кандыдаты ад апазіцыі?
20 ліпеня Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі скончыла разгляд заяваў аб рэгістрацыі ініцыятыўных групаў кандыдатаў. Агулам у ЦВК паступіла 15 заяваў, з іх толькі 8 былі задаволены. Гэтак, напрыклад, было адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групе Міколы Статкевіча, экс-кандыдата на прэзідэнта на выбарах 2010 года, што па-ранейшаму застаецца за кратамі.
Астатнія 8 кандыдатаў гэта, перадусім, сам дзейсны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, ягоны адвечны спарынг-партнер Сяргей Гайдукевіч, тры прадстаўніка палітычнай апазіцыі: Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Таццяна Караткевіч, кіраўнік беларусіх казакаў Мікалай Улаховіч, беспрацоўная настаўніца Жанна Раманоўская і эканаміст Віктар Цярэшчанка, што таксама ўжо неаднаразова ўдзельнічае ў прэзідэнцкіх выбарах.
Як і ў 2010 годзе, апазіцыя не змагла дамовіцца на вылучэнні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў. Што сабой уяўляюць гэтым разам апазыцыйныя кандыдаты і чаго ад іх варта чакаць самім беларусам і іхнім ссуседзям. Мы папрасілі выказаць свае стаўленне па 5 пунктах саміх кандыдатаў: Сяргея Калякіна, Таццяну Караткевіч і Анатоля Лябедзьку.
Анатоль Лябедзька
1. Стаўленне да Расіі.
Крэмль ёсць донарам і адвакатам беларускага рэжыму. Разам з тым Расія застаецца асноўным рынкам збыту і інвестарам для Беларусі. каля 700-800 тысяч грамадзян Беларусі працуюць у Расіі. Адносіны Лукашэнкі і Пуціна гэта пастаянна барацьба за даўжыню павадку, на якім знаходзіцца беларускі кіраўнік.
Нашая стратэгія гэта эканамічнае партнэрства з паступовым памяншэннем палітычнай, ваенай, эканамічнай залежнасці. Вывад расійскіх ваенных базаў (прывесці сітуацыю ў адпаведнасць з дзейснай Канстытуцыяй)
2. Стаўленне да Ўкраіны
Рашэнне беларускага пытання шмат у чым вырашаецца ва Ўкраіне. Украіна гэта альтэрнатыва развіцця на постсавецкай прасторы. Нашым нацыянальным інтарэсам адпавядае не толькі стабілізацыя сітуацыі ва Ўкраіне, але і поспех рэформаў. Сёння “украінскі фактар” дапамагае беларускаму рэжыму але ў сярэднетэрміновай перспектыве ён можа зпрацаваць на перамены ў Беларусі, калі Захад не “здасце” Украіну.
3. Роля беларускай мовы
Стварэнне Нацыянальнага універсітэта. У кожным раёне беларускамоўная школа, гімназія. Абавязковае валоданне беларускай мовай дзяржаўнымі службоўцамі. Эканамічныя інструманты па падтрымцы беларускай мовы. Нашая перспектыва: выпускнік школы ведае тры мовы (мінімальны стандарт): беларуская, ангельская, руская.
4.Грамадзянская супольнасць, правы чалавека, палітвязні, смяротнае пакаранне.
Вялікая супольнасць–малая дзяржава. Рэформа палітычнай сістэмы па праекту “Малой Канстытуцыі”.
Праграма “Мільён новых працоўных месцаў” як альтэрнатыўная эканамічная стратэгія. Вызваленне і рэабіітацыя палітзняволеных. Адмена смяротнага пакарання.
http://www.epramova.org/content/anatoliy-lebedko-o-periodicheskoy-vybornosti-mestnoy-vlasti